Работнікаў “Дываноў Брэста” адпраўляюць у адпачынак за свой кошт

Пра гэта паведаміла адна з супрацоўніц прадпрыемства.



“З 8-га ліпеня па 14 не будзе пара, давядзецца стаяць, дык людзям кажуць: бярыце адпачынак за свой кошт, хто хоча. Не ведаюць, што людзям даць  як перадаплату. Склады цалкам забітыя, няма куды падзець прадукцыю. Працуем, але абы… Некаторыя былі ў адпачынку ў чэрвені, ужо выйшлі на працу, а грошай за адпачынак ім так і няма”.



Нагадаем, летась прадпрыемства стаяла з траўня да новага года. Працаўнікам плацілі 400 — 600 тысяч у месяц. Пасля новага года “Дыванам Брэста” далі вялікі крэдыт. Новаму дырэктару па выніках двух месяцаў рэалізацыі крэдыту  аб’явілі вымову.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі