Вы тут

Рабочым-расіянам, якія пратэставалі ў Астраўцы, пачалі выплачваць грошы

svaboda.org

Рабочым-расіянам, якія пратэставалі ў Астраўцы з-за затрымкі заробкаў, пачалі выплачваць грошы. Працадаўца абяцае разлічыцца з імі ўжо на гэтым тыдні, інфармуе Радыё Свабода.

Як паведамляла Еўрарадыё, мантажнікі з Расіі працавалі на будоўлі Беларускай АЭС. Яны наймаліся на працу праз расійскую кампанію ў Санкт-Пецярбургу, афіцыйных дамоваў не заключалі. Запазычанасці складалі 1-2 тысячы долараў. Грошы пачалі атрымліваць тыя рабочыя, якія заставаліся ў Беларусі. Тыя, хто вярнуўся ў Расію, пакуль нічога не атрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.