Вы тут

Рабочы, на якога на будаўніцтве станцыі мінскага метро абваліўся грунт, загінуў

На месцы будаўніцтва станцыі метро / СК

Рабочы, на якога на будаўніцтве станцыі мінскага метро "Немаршанскі сад" (трэцяя лінія) абваліўся грунт, загінуў. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Дзяніс Шаман.

Трагічнае здарэнне адбылося ў пятніцу на вуліцы Кіжаватава. Ратавальнікі, шукаючы мужчыну, раскопвалі зямлю.

Распачата крымінальная справа (артыкул — "парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых працаў, якое пацягнула па неасцярожнасці гібель чалавека"), праводзяцца следчыя дзеянні, прызначаны экспертызы.

На месцы будаўніцтва станцыі метро / СК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.