Вы тут

“Пытаннечкі”: да сяброў і паплечнікаў Алены Леўчанка

Ягор Мешчаракоў, Міхаіл Кірылюк і Канстанцін Якаўлеў

“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова пра значныя падзеі ў краіне за тыдзень. У чарговым выпуску праграмы — адвакат Алены Леўчанка Міхаіл Кірылюк, галоўны трэнер гандбольнага клуба “Віцязь”, майстар спорту, шматразовы чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі Канстанцін Якаўлеў і майстар спорту па баскетболе, чэмпіён Еўропы U22, Беларусі і Украіны, пяціразовы ўладальнік прыза “Найлепшы гулец Беларусі”  Ягор Мешчаракоў.

Ці працягваецца ціск на спартоўцаў, якія падпісаліся пад заявай супраць гвалту? Як далёка пойдуць улады ў сваім жаданні адпомсціць непакорлівым? Ці напалохае сітуацыя з затрыманнем Алены Леўчанка іншых падпісантаў згаданай заявы? Адказы ў размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.