Пытанне рэалізацыі ў Беларусі алкаголю ў кругласутачных крамах яшчэ не вырашылі

Пытанне рэалізацыі ў Беларусі алкаголю ў кругласутачных крамах яшчэ не вырашылі

Пытанне рэалізацыі ў Беларусі алкаголю ў кругласутачных крамах і на аўтазапраўках пакуль не вырашана. Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер Наталля Качанава. Паводле яе слоў, запланаваны яго дадатковы разгляд, паколькі "ў розных ведамстваў няма адзінага пункта гледжання", інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, нядаўна Міністэрства ўнутраных спраў у чарговы раз выступіла з ініцыятывай увесці забарону на продаж спіртных напояў з 22.00 да 9-й гадзіны раніцы. Праваахоўнікі адзначаюць, што ўначы людзі ідуць у начныя крамы па алкаголь, а пасля "іх цягне на прыгоды". Абмежаванне гандлю алкаголем магло б пасадзейнічаць зніжэнню колькасці злачынстваў, перакананыя ў МУС.

Забарона на продаж спіртных напояў у начны час у Мінску існавала ў чэрвені-жніўні мінулага года. Яе адмянілі пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы, які раскрытыкаваў дзеянні ўраду па абароне ўнутранага рынку алкагольнай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі