Пытанне аб наданні Асмолаўцы ахоўнага статусу разгледзяць у кастрычніку

Пытанне аб наданні мінскаму мікрараёну Асмолаўка статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці будзе разгледжанае ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады. Пра гэта БелаПАН паведамляе са спасылкай на начальніка па ахове гісторыка-культурнай спадчыні ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкульта Наталля Хвір.

Па яе словах, да гэтага пасяджэння Мінгарвыканкам і Нацыянальная акадэмія навук павінны выказацца аб мэтазгоднасці надання Асмолаўцы такога статусу.

Прапанову надаць ахоўны статус гэтаму мікрараёны вылучылі ў канцы ліпеня прадстаўнікі моладзевага грамадскага аб’яднання “Гісторыка”.