Пытанне аб адмене смяротнага пакарання вынесуць на асобны рэферэндум

Рэферэндум адбудзецца пазней, чым галасаванне па новай Канстытуцыі / president.gov.by/​
Рэферэндум адбудзецца пазней, чым галасаванне па новай Канстытуцыі / president.gov.by/​

Па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі прапануецца правесці асобны рэферэндум.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на словы старшыні Канстытуцыйнага суда і старшыні Канстытуцыйнай камісіі Пятра Міклашэвіча.

Канстытуцыйная камісія лічыць, што спецыяльнае галасаванне варта правесці ўжо пасля таго, як у Беларусі пройдзе рэферэндум па новай рэдакцыі Канстытуцыі, то бок не раней за люты 2022 года.

На думку Міклашэвіча, перад рэферэндумам па праблеме смяротнага пакарання варта праверыць гатоўнасць грамадства "да прыняцця такога адказнага рашэння", у тым ліку з дапамогай сацыёлагаў.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, у Беларусі падрыхтаваны праект новай Канстытуцыі.

Канстытуцыйная камісія прапануе змяніць 53 артыкул Асноўнага закона і дадаць 14 новых. У краіне захаваецца прэзідэнцкая форма кіравання, але мяняюцца функцыі і паўнамоцтвы прэзідэнта, парламента і ўрада. Усебеларускі народны сход атрымлівае статус найвышэйшага прадстаўнічага органа нарадаўладдзя.

Рэферэндум аб новай Канстытуцыі павінен адбыцца не пазней за люты 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі