Вы тут

Пяскоў: Лукашэнка і Пуцін гаварылі на інтэграцыйныя тэмы

Аляксандр Лукашэнка / Reuters

Прэс-сакратар расійскага прызідэнта Дзмітрый Пяскоў расказаў пра нядаўнія перамовы пад Ржэвам кіраўнікоў Беларусі і Расіі. 30 чэрвеня яны там адкрывалі мемарыял савецкаму салдату, а пасля паразмаўлялі. Каментар пра гэтую сустрэчу ТАСС Наталлі Эйсмант, прэс-сакратара беларускага кіраўніка быў наступны: "Улічваючы сітуацыю, прэзідэнты ў рабочым парадку абмеркавалі ўсе пытанні, якія трэба было закрануць".

Пяскоў сказаў крыху больш. Паводле яго слоў, адбыўся "абмен думкамі".

"Кароткія зносіны адбыліся, абмеркавалі і двухбаковыя адносіны, і інтэграцыйныя тэмы, і ў цэлым абмяняліся думкамі аб міжнародных справах", цытуе словы прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна ria.ru.

Аляксандр Лукашэнка раней заяўляў, што збіраўся паскардзіцца Пуціну на інфармацыйную кампанію з Расіі на беларускае кіраўніцтва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.