П'яны "заяц" у Магілёве пытаў у кандуктара, чаму той ездзіць бясплатна

П'яны "заяц" у Магілёве пытаў у кандуктара, чаму той ездзіць бясплатна

17 лютага магілёўскія міліцыянты атрымалі заявы ад 23-гадовага і 26-гадовага мужчын. Тыя сцвярджалі, што ў адным з гарадскіх аўтобусаў іх збіў невядомы мужчына. Высветліць, што ж адбылося, і затрымаць хулігана змаглі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Магілёва. 

У той вечар 30-гадовы непрацуючы, раней не судзімы магілёвец добра выпіў. Зайшоўшы ў аўтобус у нецвярозым стане, ён адразу ж пацікавіўся ў кандуктара, чаму той ездзіць бясплатна. Аплочваць праезд мужчына адмовіўся, спаслаўшыся на адсутнасць працы. На дапамогу кандуктару прыйшлі два іншыя пасажыры аўтобуса. Аднак скандаліст кінуўся на іх з кулакамі. Аднаго ён збіў рукамі і нагамі, а другога стукнуў у твар, пасля чаго паспрабаваў выйсці з аўтобуса.

Міліцыянты затрымалі магілёўца. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства, звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні. Цяпер "зайцу" пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі