П'яны трактарыст пад Брэстам уцякаў ад пагоні ДАІ і ўрэзаўся ў плот

П'яны трактарыст пад Брэстам уцякаў ад пагоні ДАІ і ўрэзаўся ў плот

У вёсцы Шыкілі Брэсцкага раёна пасля пагоні затрымалі п'янага трактарыста, паведамляе прэс-служба абласной ДАІ.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 18 снежня, каля 18:30. Увагу даішнікаў прыцягнуў трактар "Беларус", які ехаў, віляючы з боку ў бок. Інспектары падалі кіроўцу сігнал спыніцца, але трактарыст праігнараваў іх патрабаванне. Пасля нядоўгай пагоні трактар урэзаўся ў плот жылога дома. Кіроўца вылез з кабіны і паспрабаваў уцячы ў лес, але праз некалькі хвілін яго затрымалі.

Высветлілася, што за рулём быў 35-гадовы мясцовы жыхар. Мужчына патлумачыў, што выпіў пасля працоўнага дня і ехаў дадому. Медагляд паказаў 2,7 праміле алкаголю.

На парушальніка склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі