П'яны кітаец учыніў ДТЗ у Мінску і ўцёк з месца аварыі

П'яны кітаец учыніў ДТЗ у Мінску і ўцёк з месца аварыі

ДТЗ з удзелам нецвярозага замежніка адбылося ў Мінску а 5-й гадзіне раніцы 4 кастрычніка. Кіроўца машыны "БМВ 750" ехаў па праспекце Дзяржынскага ад цэнтра горада ў напрамку вуліцы Гурскага. Яго аўтамабіль урэзаўся ў машыну "Форд Транзіт" газавай службы, якая рухалася па дарозе. Пасля чаго кіроўца БМВ пешшу ўцёк з месца аўтааварыі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

А пакінуты БМВ сам паехаў заднім ходам, з'ехаў з дарогі і ўрэзаўся ў металічную агароджу будаўнічай пляцоўкі.

Супрацоўнікі ДАІ аператыўна высветлілі асобу кіроўцы. Высветлілася, што гэта 20-гадовы грамадзянін Кітая. Медагляд выявіў, што мужчына нецвярозы (0,48 праміле).

На яго склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў. Іх перададуць у аддзел па грамадзянстве і міграцыі, які вырашыць, ці мэтазгодна замежніку надалей заставацца ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі