П'яная дзяўчына ў Баранавічах стукнула міліцыянта нагой у галаву

П'яная дзяўчына ў Баранавічах стукнула міліцыянта нагой у галаву

16 красавіка ў Баранавіцкую лякарню прывезлі мужчыну з траўмамі. Ён распавёў, што пашкоджанні атрымаў у кватэры, дзе выпіваў у кампаніі, піша "Intex-press". Міліцыянты, якія выехалі на месца, пабачылі ў гэтай кватэры пяцярых знаёмых пацярпелага. Усіх іх даставілі ў паліклініку для медагляду.

У нейкі момант 29-гадовая дзяўчына з гэтай кампаніі двойчы нагой стукнула міліцыянта, які суправаджаў яе, — па галаве і па назе.

За ўжыванне гвалту супраць міліцыянта пры выкананні абавязкаў дзяўчыну затрымалі і пачалі на яе крымінальную справу. Максімальнае пакаранне, якое можа ёй пагражаць, — шэсць гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі