Пяцёра мужчын тры дні сядзелі на дрэве — іх пільнавалі чатыры тыгры

Як паведамляе ВВС, шасцёра мужчын шукалі рэдкія дрэвы ў нацыянальным парку Гунунг-Лёсер. Яны паставілі пастку, каб забяспечыць сабе вячэру, але ў яе патрапіла тыграня і загінула. На стогны паміраючага звера прыбеглі тыгры, якія забілі аднаго з мужчын, астатнія шукалі паратунку на дрэве.


Па мабільным тэлефоне "закладнікі" выклікалі на дапамогу жыхароў бліжэйшай вёскі, але тыя не рызыкнулі наблізіцца да дрэва, каля якога пільнавалі мужчын чацвёра тыграў.


Толькі праз два дні ў парк пайшла група выратавальнікаў з 30 чалавек. Вынік гэтай экспедыцыі пакуль невядомы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі