Вы тут

Пяць чалавек выдалілі з ЦТ па рускай мове за мабільнікі

pixabay.com

На ЦТ па рускай мове, якое прайшло 13 чэрвеня пяць абітурыентаў былі выдаленыя за выкарыстанне мабільных тэлефонаў. Пра гэта дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк распавёў інфармагенцтву БЕЛТА.

"Выдаленых пяць чалавек, усе — за мабільны тэлефон. Яшчэ два чалавекі не прайшлі ЦТ па медыцынскіх паказаннях", — падзяліўся ён падрабязнасцямі.

Дарэчы, на здачу ЦТ па рускай мове зарэгістраваліся амаль 63 тысячы чалавек. Не прыйшлі на іспыт каля 3% абітурыентаў.

Наступнае ЦТ адбудзецца 15 чэрвеня. На ім абітурыенты будуць здаваць тэсты па грамадазнаўстве.