Пуціну ў Мінску падарылі беларускую кашулю-вышыванку

Пуціну ў Мінску падарылі беларускую кашулю-вышыванку

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 8 чэрвеня наведалі міжнародную спецыялізаваную выставу "Белагра-2016", якая праходзіць на тэрыторыі былога аэрапорта "Мінск-1".

Як перадае БЕЛТА, кіраўнікі Беларусі і Расіі наведалі экспазіцыю тэхнікі Мінскага трактарнага завода, а таксама Мінздароўя. Таксама Лукашэнка і Пуцін праехалі на аўтобусе Мінскага аўтазавода і агледзелі прадукцыю дзесяткаў розных прадпрыемстваў, выстаўленую на "Белагра".

Апошнім пунктам іх візіту на выставу стала экспазіцыя канцэрна "Беллегпрам". Там кіраўнікам дзяржаў паказалі ўзоры школьнай формы, маладзёжнай вопраткі і адзення дзелавога стылю з натуральных тканін. Пуцін атрымаў у падарунак ільняныя вырабы, у тым ліку беларускую кашулю-вышыванку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі