24 сакавіка Уладзімір Пуцін па відэасувязі сабраў Саўбез РФ. На экране перад расійскім прэзідэнтам можна было пабачыць Сяргея Шайгу (на відэа відаць, што ён там з'явіўся апошнім і неяк дзіўна). Міністр абароны расказваў Пуціну пра тое, як ідзе вайна ва Украіне. На нарадзе аднак гаварылі не толькі пра месяц "спецыяльнай ваеннай аперацыі", але і пра заходнія санкцыі, і стан эканомікі РФ.
Шайгу не з'яўляўся ў публічнай прасторы з 11 сакавіка. З-за гэтага ўзніклі самыя розныя чуткі. Не выключана, што нараду ў чацвер правялі, каб нарэшце паказаць міністра абароны і спыніць шматлікія публікацыі пра яго знікненне. Праўда, сёння не было чуваць голасу Сяргея Шайгу, і некаторыя напісалі пра яго "з'яўленне", як пра "чалавека, падобнага на Шайгу".
Медийное появление Шойгу на совещании у Путина pic.twitter.com/BVmb22CG5c
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) March 24, 2022