Пуцін падпісаў папраўкі ў Канстытуцыю РФ, якія абнуляць яго

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Уладзімір Пуцін 14 сакавіка падпісаў закон аб папраўках у Канстытуцыю. Наступная стадыя — адабрэнне Канстытуцыйнага суда.

На мінулым тыдні ў рэкордна кароткія тэрміны законапраект прынялі Дзярждума і Савет Федэрацыі, а таксама рэгіянальныя заканадаўчыя сходы.

Цяпер папраўкі адпраўленыя ў Канстытуцыйны суд. Ён павінен праверыць, ці не супярэчаць яны дзеючай рэдакцыі Канстытуцыі. Калі да іх не з'явіцца ніякіх прэтэнзій, то папраўкі будуць вынесены на агульнарасійскі рэферэндум.

Папраўкі да Канстытуцыі набудуць моц, калі па выніках рэферэндуму больш за палову расейцаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні, прагаласуюць за іх. У такім выпадку Уладзімір Пуцін — "абнуліцца" і зможа зноў удзельнічаць у выбарах прэзідэнта РФ і займаць гэтую пасаду два тэрміны.

Галасаванне запланавана на 22 красавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі