Вы тут

Пуцін можа ўжыць ядзерную зброю і ўдарыць па Польшчы — генерал Уэслі Кларк

Уэслі Кларк / AFP

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін можа прымяніць тактычную ядзерную зброю, мяркуе экс-камандуючы аб'яднанымі сіламі NATO ў Еўропе генэрал Уэслі Кларк. Пра гэта ён заявіў у эфіры CNN.

"Калі ён (Пуцін — Еўрарадыё) сапраўды хоча стрымаць NATO, калі ён верыць, што можа разбурыць NATO, ён можа прымяніць тактычную ядзерную зброю", — сказаў Кларк. Пры гэтым удар будзе нанесены не абавязкова па Украіне, могуць ударыць "дзе-небудзь у людным месцы ў Польшчы".

Паводле слоў Кларка, расійскія войскі ў рамках вучэнняў мадэлююць сітуацыю, у якой NATO падтрымлівае праціўніка і Расія прайграе.  У гэтым выпадку не выключаецца выкарыстанне тактычнай ядзернай зброі. Мяркуецца, што ў гэтай змадэляванай сітуацыі NATO заяўляе, што не хоча ядзернай вайны і адступае.

Кларк таксама сумняваецца, што Расія прыменіць ва Украіне хімічную зброю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.