Пуцін і "дзедаўшчына": у прысутнасці прэзідэнта Расіі адціскаліся робаты (відэа)

Пуцін і "дзедаўшчына": у прысутнасці прэзідэнта Расіі адціскаліся робаты (відэа)

Перад Уладзімірам Пуціным прымусілі адціскацца робатаў. Відэа з'явілася ў Twitter. 23 красавіка расійскі прэзідэнт наведаў у Санкт-Пецярбургу сувораўскую вучэльню, дзе знаёміўся з навучальным працэсам, інфармуе яго прэс-служба. У адным з тэхналагічных класаў Пуціну паказалі двух робатаў. "Упор лежачы прыняць! Адціснуцца ў колькасці трох разоў!" — даваў каманду навучэнец сувораўскай вучэльні. І робаты адціскаліся. Пуцін уважліва на гэта глядзеў.

Пасля адзін з робатаў не захацеў "стаць на галаву", і яму дапамог адзін з сувораўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі