Пуцін гатовы дапамагчы дыялогу Кіева, Данецка і Луганска (відэа)

Іх вынікі Уладзімір Пуцін ацаніў, як "пазітыўныя". Ён заявіў, што Расія дапаможа Кіеву паразумецца з самаабвешчанымі рэспублікамі на Данбасе. Аднак спачатку ўладам Украіны трэба пайсці на заключэнне перамір'я, адзначыў Пуцін.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што для ўрэгулявання вайсковага канфлікту на ўсходзе краіны неўзабаве будзе распрацаваная "дарожная карта". Пры гэтым, падкрэсліў Парашэнка, спыненне агня павінна быць двухбаковым, інфармуе ВВС.

Уладзімір Пуцін паведаміў, што на мінскіх перамоваў дэтальнага абмеркавання ўмоваў перамір'я на Данбасе не было. Ён падкрэсліў, што гэта не справа Расіі, а ўнутраная справа Украіны. "Мы можам толькі садзейнічаць таму, каб стварыць атмасферу даверу падчас гэтага магчымага і вельмі неабходнага, на мой погляд, перамоўнага працэсу. Вось пра гэта мы гаварылі", — сказаў Пуцін.

Расійскі прэзідэнт пацвердзіў, што Расія і Украіна дамовіліся пра найхутчэйшае аднаўленне працы ў беларускай сталіцы кантактнай групы па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне. Нагадаем, у канцы ліпеня ў Мінску ўжо прайшло адно яе пасяджэнне. Расійскі бок на ёй прадстаўляў пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, украінскі — экс-прэзідэнт Леанід Кучма. Быў прысутны і афіцыйны прадстаўнік АБСЕ.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі