Вы тут

Прызначаны новы начальнік Інстытута памежнай службы

Старшыня Дзяржпамежкамітэта Беларусі генерал-маёр Анатоль Лапо і Сяргей Жылінскі, начальнік Смаргонскай памежнай групы, 2017 г. Фота: osh.by

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага начальніка Інстытута памежнай службыСяргея Жылінскага. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 19 лютага, інфармуе БЕЛТА. Дагэтуль палкоўнік Жылінскі быў начальнікам Смаргонскай памежнай групы.

Пасада начальніка дзяржаўнай установы адукацыі “Інстытут памежнай службы” была вакантнай з лістапада 2017-га, калі Лукашэнка вызваліў ад яе генерал-маёра Васіля Гедзько. Ён быў звольнены ў запас па ўзросце.