Вы тут

Прызначаны амбасадар Беларусі ў ЗША

Алег Краўчанка / "Пул Першага"

20 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў амбасадара ў ЗША, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага". Амбасадарам стаў былы намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

Дыпламат ужо працаваў на "амерыканскім напрамку": у 2007-2008 гадах ён быў дарадцам белаурскай амбасады ў Штатах, а ў 2008-2014 гадах быў часовым павераным у справах Беларусі ў ЗША. 

Беларускага амбасадара ў Злучаных Штатах не было 12 гадоў, як і амерыканскага ў Беларусі.  

Пра аднаўленне адносінаў на ўзроўні амбасадараў афіцыйныя Мінск і Вашынгтон заявілі ў верасні 2019 года. Тады Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з намеснікам дзяржсакратара ЗША Дэвідам Хэйлам

Амбасадарам ЗША ў нашай краіне, як паведамлялася раней, павінна стаць Джулі Фішар

Акрамя таго, Лукашэнка прызначыў былога міністра фінансаў Максіма Ермаловіча амбасадарам у Вялікабрытаніі (па сумяшчальніцтве — у Паўночнай Ірландыі і Ірландыі), Паўла Уцюпіна — амбасадарам у Казахстан, Андрэя Дапкюнаса — у Аўстрыю і Славенію. 

Перым намеснікам кіраўніка МЗС прызначаны Аляксандр Гур'янаў, намеснікам міністра стаў Сяргей Алейнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.