Вы тут

Прытхвіраджсінгх Рупун стаў новым прэзідэнтам Маўрыкія

Прытхвіраджсінгх Рупун / "Фэйсбук"​

У панядзелак, 2 снежня, стала вядомае імя сёмага прэзідэнта Маўрыкія. Як паведамляе маўрыкійская газета "L'express", ім стаў Прытхвіраджсінгх Рупун. Яго выбраў парламент, кандыдатуру на пасаду новага кіраўніка прапанаваў прэм'ер-міністр краіны Правінд Джагнот.

Раней адвакат па адукацыі Прытхвіраджсінгх Рупун займаў пасады міністра мясцовага самакіравання, а таксама намесніка спікера Нацыянальнага сходу, міністра сацыяльнай інтэграцыі і эканамічных правоў і магчымасцей. Да 12 лiстапада 2019 года быў міністрам мастацтваў і культуры Маўрыкія.

Новым віцэ-прэзідэнтам рэспублікі стаў экс-міністр дзяржаўнай службы Эдзі Буасон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.