Прысуд Андрэевай і Чульцовай: ці атрымаецца зламаць журналістаў?

Прысуд Андрэевай і Чульцовай: ці атрымаецца зламаць журналістаў?

За стрым, які яны ў лістападзе 2020-га вялі з "Плошчы Перамен" у Мінску падчас разгону мірнай вулічнай акцыі памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі, 27-гадовую Кацярыну Андрэеву і 23-гадовую Дар'ю Чульцову на два гады адправілі ў калонію агульнага рэжыму. Іх прызналі вінаватымі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". З навіной пра гэты прысуд выйшлі практычна ўсе сусветныя СМІ.


Ці былі чаканні апраўдальнага прысуду? Што стаіць за такім жорсткім прысудам? Ці спрацуе тактыка запалохвання? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае муж Кацярыны Андрэевай журналіст Ігар Ільяш.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі