Вы тут

Прыпынены транзіт расійскага газу праз Беларусь і Літву ў Калінінград

Плывучая рэгазіфікацыйная ўстаноўка "Маршал Васілеўскі" / gazprom.ru

Транзіт расійскага газу праз Літву ў Калінінградскую вобласць часова прыпынены, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на аператара газатранспартнай сістэмы Літвы Amber Grid.

Прычыны спынення транзіту не паведамляюцца. Гаворыцца толькі, што гэта было зроблена па просьбе "Газпрома". Варта адзначыць, што газ у Калінінградскую вобласць трапляе па трубах праз тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Напярэдадні расійскія СМІ паведамлялі пра ўвядзенне ў эксплуатацыю ў Калінінградскай вобласці плавучага регазіфікацыйнага тэрмінала "Маршал Васілеўскі". Гэты тэрмінал дазволіць цалкам забяспечыць рэгіён газам за кошт паставак паліва марскім шляхам, расказваў старшыня праўлення "Газпрама" Аляксей Мілер прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. Пуцін напярэдадні ўзяў удзел у адкрыцці тэрмінала. 

Тым не менш эксперты мяркуюць, што газ у Калінінградскую вобласць па-ранейшаму будзе паступаць транзітам. Гэта выгадней.

"Устаноўка калі і будзе выкарыстоўвацца, то толькі зрэдку — у межах тэхнічных мерапрыемстваў, каб падтрымліваць яе ў працаздольным стане",заявіў у прыватнасці газеце "Ведомости" дырэктар аддзела карпарацый Fitch Дзмітрый Марынчанка.