Вы тут

Прыпынак, які знесла ветрам, сёння вернуць на месца

Кадр з відэа

У Мінску зноў дождж. На прыпынку "Янкі Брыля", дзе 4 верасня з зямлі вырвала прыпынак, цяпер нічога няма, людзі проста стаяць і мокнуць пад дажджом. Моцны вецер выдзірае з маіх рук парасон. Не здзіўлены, што прыпынак не вытрымаў. Сталічная вуліца Брыля цяпер як аэрадынамічная труба: вецер рве парасоны з рук, б'е кроплямі дажджу ў твар і прымушае хутчэй шукаць прытулак. Прыпынак у той дзень зрабіўся парусам і ледзь не зляцеў, аднак, відаць, цягі не хапіла. Ад яго засталіся толькі 7 дзірак у асфальце, засыпаных свежым, бурым ад дажджу пяском. 

Сем акуратных дзірак у асфальце.

У “Рэмаўтадары” Маскоўскага раёна сталіцы запэўніваюць, што ўжо сёння прыпынак вернуць на месца. Галоўны інжынер Сяргей Іванавіч гаворыць, што прыпынак усталявалі ў 2010 годзе, калі здавалі вуліцу Брыля пасля забудовы:

"Сёння мы ўжо ўсталюем прыпынак, але не новы, а той самы, што знесла ветрам. Ён не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў канструкцыі. У ім будзе замененае шкло і ўзмоцненыя бетонныя асновы, бо яго з імі цалкам і вырвала. На жаль, цяпер я не магу каментаваць, чаму так адбылося".

Усе прыпынкі, за якія адказны “Рэмаўтадар”, ужо правераныя: "Па ўсім раёне ўсе прыпынкі правераныя яшчэ ўчора".

Прыпынак да таго як яго знесла.

У РУУС Маскоўскага раёна нечакана кажуць, што няма падстаў для праверкі:

"На сёння ніякіх заяў ад грамадзян не паступала, калі паступяць заявы, будзем разбірацца. Без заяваў няма падстаў для праверкі".

Як бачна было ўсяго дзве-тры невялікія бетонныя асновы. Фота: belta.by

Ад падзення прыпынку пацярпелі тры чалавекі: двое мужчын і дзяўчына. Дзяўчыну і аднаго з мужчын ужо выпісалі з лякарні, яны абышліся лёгкімі траўмамі. Сёння будуць аперыраваць пацярпелага найбольш. Пакуль гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі адмовілася каментаваць яго стан.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі