За 26 лістапада незаконна трапіць з Беларусі ў Польшчу спрабавалі 44 чалавекі. Сярод іх былі грамадзяне Шры-Ланкі, Емена і Сірыі. Замежнікі прыляцелі ў Беларусь з Расіі, распавядаюць польскія памежнікі.
Усяго ў лістападзе памежная служба Польшчы зафіксавала 2 тысячы спробаў незаконнага перасячэння мяжы. У лістападзе 2021 года мігранты спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу 8,9 тысяч разоў.