Прыхільнікі Джэксана паставілі рэкорд у дзень нараджэння спевака

У Мехіка амаль 13 тысяч прыхільнікаў творчасці памерлага спевака Майкла Джэксана станчылі танец з яго знакамітага кліпа Thriller.
Такім чынам яны адзначылі дзень нараджэнні легенды поп-музыкі.

Гэтая падзея, якая адбылася ў суботу, 29 жніўня, на цэнтральнай плошчы мексіканскай сталіцы, можа стаць новым сусветным рэкордам.

У танцы ўзялі ўдзел амаль 13 тысяч чалавек, паведамляе Associated Press. Перад выкананнем танца ўсе праспявалі 12-хвілінную песню Mananitas — традыцыйнае мексіканскае віншаванне з днём нараджэння.

У гэты дзень Майклу мог бы споўніцца 51 год.

Новы рэкорд будзе занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, калі эксперты пацвердзяць, што мексіканцы дакладна паўтарылі танец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі