Пры землятрусе ў Новай Зеландыі каровы апынуліся на астраўку на вышыні 6 метраў
![Пры землятрусе ў Новай Зеландыі каровы апынуліся на астраўку на вышыні 6 метраў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/karovy-1511.jpg.webp?itok=cC2MWXVA)
Пасля землятрусу ў Новай Зеландыі тры каровы апынуліся адрэзанымі ад свету на вяршыні новаўтворанай гары, піша gazeta.ru.
Дзвюм каровам і цяляці ўдалося выратавацца на невялікім астраўку пашы. Тэрыторыя вакол іх была разбураная ў выніку апоўзня. Самі жывёлы апынуліся ізаляванымі на вышыні шасці метраў.
Заўважылі кароваў людзі, якія праляталі над гэтай тэрыторыяй на верталёце. Як распавёў гаспадар жывёлаў, выратаваць іх удалося з дапамогай мясцовых жыхароў і грузавіка.
Нагадаем, што магутныя землятрусы адбыліся каля горада Каікоўра на Паўднёвым востраве ў нядзелю. Паведамлялася прынамсі пра дзве чалавечыя ахвяры падчас стыхіі.