Пры выступах за Беларусь расійскіх лёгкаатлетаў чакае змена грамадзянства

Пры выступах за Беларусь расійскіх лёгкаатлетаў чакае змена грамадзянства

Калі расійскія лёгкаатлеты надумаюць выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад беларускім сцягам, то ім давядзецца змяніць грамадзянства. Так старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі ў гутарцы з агенцтвам БЕЛТА пракаментаваў ідэю дэпутата расійскай Дзярждумы Яўгена Фёдарава.

Як паведамляла Еўрарадыё, расійскі палітык прыдумаў, як абысці забарону, накладзеную Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі на расійскіх спартоўцаў за грандыёзны допінг-скандал. Ён спаслаўся на тое, што Беларусь і Расія маюць агульную Саюзную дзяржаву. Таму расіяне, не замяшаныя ў допінг-скандале, маглі б выступаць пад беларускім сцягам. Сваю прапанову Фёдараў, па яго словах, пераслаў Аляксандру Лукашэнку, які ўзначальвае Нацыянальны Алімпійскі камітэт.

Дзевятоўскі на гэта зазначыў, што выступаць за Беларусь без змены грамадзянства немагчыма. Пры змене грамадзянства спртовец павінен вытрымаць каранцін — ад аднаго да трох гадоў. Гэтая працэдура можа быць меншая, калі сваю згоду дасць Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі