Пры пераглядзе справы пракурор папрасіў для двух мужчын смяротнае пакаранне

Пры пераглядзе справы пракурор папрасіў для двух мужчын смяротнае пакаранне

Пры пераглядзе справы аб жорсткім забойстве маладой пары на вуліцы Алібегава пракурор папрасіў для двух абвінавачаных мужчын смяротнае пакаранне. У сакавіку 2017-га Мінскі гарадскі суд прызначыў ім пажыццёвае зняволенне. Жанчына, якая замовіла злачынства, атрымала 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Праз некалькі месяцаў Вярхоўны суд прысуд адмяніў, справу адправілі на перагляд.

Забойства на Алібегава адбылося ў снежні 2015 года. 27-гадовая жыхарка Мінска вырашыла нанесці цялесныя пашкоджанні жанчыне, з якой жыў мужчына, з якім у яе раней былі блізкія адносіны. Для гэтага яна звярнулася да свайго 44-гадовага суседа і паабяцала за “работу” заплаціць. Меркавалася, што пакуль пацярпелая будзе ў бальніцы, яна адновіць адносіны з мужчынам. Сусед знайшоў памочніка і яны адышлі ад плану ды забілі маладых людзей, абрабавалі кватэру. Падчас следства высветлілася, што абвінавачаныя мужчыны ў Калодзішчах Мінскага раёна забілі 59-гадовага мужчыну.  

Як інфармуе БЕЛТА, пракурор лічыць, што неабходна ўлічваць характар і ступень грамадскай небяспекі здзейсненых злачынстваў, якія адносяцца да катэгорыі асабліва цяжкіх. Ён перакананы, што абвінавачваныя “ўяўляюць выключную небяспеку для грамадства”. Што да жанчыны, то ёй прапануецца прызначыць той жа тэрмін — 12 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі