Пры атрыманні хабару затрыманы афіцэр Узброеных Сіл Беларусі

Пры атрыманні хабару ў сваім службовым кабінеце затрыманы афіцэр Узброеных Сіл Беларусі. Паводле звестак БелаПАН, падпалкоўнік займаўся пытаннямі рэчавага забеспячэння ў адной з часцей, дыслакаваных у Мінскай вобласці. Затрымлівалі яго міліцыянты з санкцыі органаў пракуратуры. Як заявіў начальнік прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык, "затрыманне і прад'яўленне абвінавачання чыноўніку вайсковага ведамства пацвярджае, што ў Беларусі створана надзейная сістэма выяўлення злачынстваў і забяспечана немінучасць пакарання непасрэдным віноўнікам правапарушэнняў, нягледзячы на асобы і ранейшыя заслугі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі