Продаж квіткоў на матч Беларусь-Андора пачнецца 21 траўня ў Мінску і Гродне

Квіткі на адборачны матч чэмпіянату свету па футболе паміж зборнымі Беларусі і Андоры паступяць у продаж 21 траўня. Плануецца, што з заўтрашняга дня квіткі можна будзе купіць у касах сталічнага стадыёна "Дынама" і спарткомплекса "Нёман" у Гродне. Іх кошт — ад 10 да 40 тысяч рублёў, перадае БЕЛТА.
Гродна ўпершыню прыме матч адборачнага цыклу сусветнага футбольнага чэмпіянату, і таму кіраўніцтва Федэрацыі футбола чакае, што трыбуны стадыёна будуць цалкам запоўненыя.

Цяпер у 6-й адборачнай групе чэмпіянату свету Беларусь з шасцю ачкамі займае 4-е месца. Лідзіруе з вялікім адставаннем каманда Англіі. У яе 15 ачкоў. На другім і трэцім месцах — Харватыя і Ўкраіна. Яны зарабілі 10 і 7 ачкоў адпаведна. Казахстан займае 5-ы радок, Андора з нулём ачкоў замыкае табліцу.

Адзначым, што ўкраінцы і беларусы правялі па 4 гульні, а астатнія каманды згулялі на матч больш. Акрамя сустрэчы ў Гродне 6 чэрвеня ў гэтай групе адбудуцца яшчэ два паядынкі: Харватыя-Украіна і Казахстан-Англія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі