Прэзідэнт Расіі Пуцін у Мінску ледзь не пабіўся з малдаўскім калегам

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на расійскае выданне “Московский комсомолец”. Журналістам, якім не было чуваць, пра што размаўляюць прэзідэнты, у пэўны момант падалося, што яны вось-вось паб’юцца.

Прэзідэнт Малдовы паскардзіўся, што пасля падпісання пагаднення з ЕС Расія фактычна закрыла свой рынак для малдаўскіх тавараў. “Атрымліваецца, што наша краіна выцясняецца з зоны свабоднага гандлю СНД”, — сказаў ён. Аднак Уладзімір Пуцін не палічыў гэтыя аргументы пераканаўчымі: трэба было загадзя думаць, якое ўздзеянне зробяць дакументы, падпісаныя ў Еўропе, на адносіны з іншымі партнёрамі. “А дзе ж была Малдова?” — рытарычна пацікавіўся ён. — Мы неаднаразова звярталіся да вас, але ўцямнага адказу так і не атрымалі”.

Паводле інфармацыі журналістаў выдання, дыскусія паміж Пуцінам і Цімофці працягнулася пасля таго, як слова перайшло да прэзідэнта Таджыкістану. Пакуль Эмамалі Рахмон разважаў пра знешнія пагрозы СНД з боку “Ісламскай дзяржавы” і Афганістану, расійскі і малдаўскі лідары абменьваліся вельмі красамоўнымі жэстамі і позіркамі. Накал жарсцяў уразіў нават Алмазбека Атамбаева, які сядзеў насупраць. Прэзідэнт Кыргызстану ўзяў аловак і напісаў запіску Аляксандру Лукашэнку. Аднак умяшанне старшыні не спатрэбілася — прэзідэнты здолелі ўзяць сябе ў рукі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі