Вы тут

Прэзідэнт Польшчы заклікаў улады Беларусі вызваліць асуджаных журналістак

Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе / Reuters

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў улады Беларусі амніставаць і вызваліць асуджаных журналістак тэлеканала "Белсат". 18 лютага 27-гадовую Кацярыну Андрэеву і 23-гадовую Дар'ю Чульцову на 2 гады адправілі ў калонію агульнага рэжыму за стрым, які яны ў лістападзе 2020-га вялі з "Плошчы Перамен" у Мінску падчас разгону мірнай вулічнай акцыі памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі. Іх прызналі вінаватымі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Крымінальную справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна сталіцы: суддзя — Наталля Бугук, пракурор — Аліна Касьянчык.

Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова прызнаныя палітзняволенымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.