Прэзідэнт Літвы не пазначыў у анкеце, што быў членам кампартыі
![Гітанас Наўседа / delfi.lt](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gitanas-nauseda-90622965.jpg.webp?itok=nEuUU6r3)
Гітанас Наўседа / delfi.lt
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа не пазначыў у анкеце, што быў членам кампартыі. Але дакументы захаваліся ў адным з літоўскіх архіваў, яны апублікаваныя. Выбухнуў скандал.
Высветлілася, што Наўседа напісаў заяву з просьбай прыняць яго ў кампартыю ў траўні 1988 года. У чэрвені ён ужо атрымаў партыйны білет. Прэс-служба прэзідэнта Літвы пацвердзіла гэты факт, але адзначыла, што Гітанас Наўседа ў дзейнасці партыі не ўдзельнічаў. У анкеце гэтай инфармацыі не было, бо яна "неабавязковая". Пры гэтым экс-прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў анкеце пазначала, што была ў кампартыі, піша Delfi.
Наўседзе 58 гадоў. Ён займае пасаду прэзідэнта з лета 2019-га.
![Прэзідэнт Літвы не пазначыў у анкеце, што быў членам кампартыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/340089746_238119078692058_8496449215655632522_n.jpg.webp?itok=9_w9jzso)
![Прэзідэнт Літвы не пазначыў у анкеце, што быў членам кампартыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/339799421_1478821785857813_6428242005092326271_n.jpg.webp?itok=Ph-_Kyse)
![Прэзідэнт Літвы не пазначыў у анкеце, што быў членам кампартыі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/339696984_974044630250848_834247119064180434_n.jpg.webp?itok=bOa5wMuF)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.