Прэзідэнт Кыргызстана Жээнбекаў падаў у адстаўку

Прэзідэнт Кыргызстана Жээнбекаў падаў у адстаўку

Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў падаў у адстаўку. Пра гэта ён паведаміў у адмысловай заяве. 

Ён адзначыў, што сітуацыя ў краіне застаецца напружанай і патрабаванні яго адстаўкі не спыняюцца. 

"З аднаго боку — пратэстоўцы, з другога — праваахоўныя органы. Вайскоўцы і праваахоўныя органы абавязаныя ўжываць зброю для абароны дзяржаўнай рэзідэнцыі. У гэтым выпадку пральецца кроў, гэта непазбежна. Я заклікаю абодва бакі не паддавацца правакацыям", — заявіў Жээнбекаў.

Палітык заявіў, што мір у Кыргызстане і адзінства народу для яго вышэй за ўсё. "Я не трымаюся за ўладу. Не хачу застацца ў гісторыі як прэзідэнт Кыргызстана, які праліў кроў і страляў ва ўласных грамадзян. Таму прыняў рашэнне сысці ў адстаўку", — паведаміў Жээнбекаў.

Пратэсты ў Кыргызстане пачаліся 6 кастрычніка пасля парламенцкіх выбараў. Іх вынікі ўрэшце былі прызнаныя несапраўднымі, аднак пакуль што сітуацыя ў краіне застаецца напружанай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі