Вы тут

Прэзідэнт Грузіі прыедзе ў Беларусь на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў

Саломе Зурабішвілі / Reuters

Прэзідэнт Грузіі Саломе Зурабішвілі прыедзе ў Беларусь 21 чэрвеня на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведаміў грузінскі амбасадар Валерый Кварацхелія. Ён адзначыў, што згаданыя спартыўныя спаборніцтвы важныя для Грузіі, паколькі ў іх паўдзельнічае нямала грузінскіх спартсменаў. Як інфармуе БЕЛТА, Зурабішвілі правядзе ў Мінску шэраг сустрэч і перамоў. Найхутчэй яна сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.

Саломе Зурабішвілі — першая ў гісторыі Грузіі жанчына-прэзідэнт. Яна была абраная ў снежні 2018 года.