Вы тут

Прэзідэнт Еўрапейскага савета — беларусам: Мы вас не пакінем

Шарль Мішэль / twitter.com/eucopresident

Прэзідэнт Еўрапейскага савета Шарль Мішэль звярнуўся да беларусаў. "Наша пасланне да людзей у Беларусі дакладнае: мы вас не пакінем, — гаварыў ён у відэазвароце да ўдзельнікаў Асамблеі грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства. — Наша шырокая эканамічная падтрымка для дэмакратычнай Беларусі — да 3 мільярдаў еўра, з'яўляецца нашым рашучым абавязацельствам па падтрымцы лепшай будучыні і дэмакратычнага выбару народа Беларусі".

Мішэль сказаў, што ЕС заклапочаны пераследам людзей уладамі Беларусі і сумнай сітуацыяй з грамадзянскай супольнасцю, якая апынулася пад "зачысткай". Ён згадаў і міграцыйны крызіс ды ролю ў ім рэжыма Аляксандра Лукашэнкі. "Мы далі жорсткі адказ", — заявіў прэзідэнт Еўрапейскага савета. Ён згадаў пра пяты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі, які неўзабаве будзе ўведзены, і пра падрыхтоўку "далейшых дзеянняў" (у шосты пакет санкцый Еўрасаюза могуць трапіць да 300 прадпрыемстваў і фізічных асоб).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.