Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў аэрапорты ЕС размясціць фота Пратасевіча

Прэзідэнт Еўрапарламента заклікаў аэрапорты ЕС размясціць фота Пратасевіча

Прэзідэнт Еўрапарламента Давід Сасолі заклікаў аэрапорты Еўрасаюза размясціць у тэрміналах фатаграфіі беларускага палітвязня Рамана Пратасевіча. "Мы вітаем мэтавыя і персанальныя санкцыі супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму, блакаванне палётаў над Беларуссю авіякампаніям ЕС і меры супраць беларускіх авіякампаній, у тым ліку "Белавія", цытуе словы Сасолі прэс-служба Еўрапарламента. — Я таксама думаю, што было б вельмі пазітыўным жэстам, калі б фота Рамана дэманстравалася ў асноўных аэрапортах Еўрасаюза ў знак салідарнасці".

Кіраўнік Еўрапарламента лічыць,што такая акцыя "паказвала б, што мы не падвядзем яго".

Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Сафія Сапега былі затрыманыя ў мінскім аэрапорце падчас прымусовай пасадкі пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Іх вызвалення патрабуюць лідары ЕС, прэзідэнт ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі