Вы тут

Прэзідэнт Чэхіі на сустрэчы з Ціханоўскай пажадаў беларускай апазіцыі перамогі

Мілаш Земан і Святлана Ціханоўская / twitter.com/Tsihanouskaya

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай пажадаў беларускай апазіцыі перамогі "ў барацьбе з апошнім еўрапейскім дыктатарам". Яго прэс-служба паведамляе, што Земан высока ацаніў мужнасць Ціханоўскай.

Прэс-служба беларускага палітыка дадае, што была абмеркавана сітуацыя з палітвязнем Раманам Пратасевічам, з катаваннямі ў Беларусі, пытанні падтрымкі пратэстоўцаў. Святлана Ціханоўская распавяла пра палітвязня Мікалая Статкевіча, з якім Мілаш Земан сустракаўся ў Мінску амаль 20 гадоў таму.

У панядзелак Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам чэшскага Сената, у аўторак будзе сустрэча з прэм'ер-міністрам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.