Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл "Если честно" ад гурта "Зьмяя"

Напярэдадні Калядаў гурт "Зьмяя" прадстаўляе на Еўрарадыё сінгл "Если честно" і тым самым анансуе новы альбом.


"З першага погляду можна падумаць, што гэта песня пра спрэчку паміж двума блізкімі людзьмі, якія доўга жывуць разам. Аднак усё насамрэч значна глыбей", — аналізуе трэк гітарыст гурта Уладзімір Сахончык і называе яго хоць і некалькі сумным, але ўсё ж падарункам прыхільнікам на Святы.


Новы альбом "Зьмяі" выйдзе ў 2015 годзе. Ён будзе вытрыманы ў стылістыцы сімфа-рока, у якой цяпер эксперыментуюць музыкі пасля таго, як да гурта далучылася скрыпачка. Сінгл "Если честно" — прыклад таго, як можа гучаць будучая кружэлка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі