Новы сінгл "Зьмяі" распавядае пра вясну, якая можа і не прыйсці (слухаць)

Гурт "Зьмяя" прэзентуе на Еўрарадыё новы сінгл "Весна". У ім музыкі дэманструюць новае, больш шчыльнае гучанне. А таксама закранаюць тэму няспраўджаных надзей.



"Вясна — гэта перараджэнне, як чаканне таго, што адбудзецца нешта новае ў жыцці. Аднак часам бывае, што ты чакаеш такой вясны, а яна не надыходзiць", — тлумачыць сэнс песні лідарка каманды Зоя Сахончык.



Зоя кажа, што сінгл "Вясна" у нейкім сэнсе ёсць першай ластаўкай новага гучання гурта. Але сцвярджае, што гэта атрымліваецца ў "Зьмяі" знянацку, а не адмыслова.



Апошні альбом "Зьмяі" "Попробуй" выйшаў восенню мінулага года.