Прэс-сакратар Пуціна — пра сустрэчу Ціханоўскай і Макрона

Прэс-сакратар Пуціна — пра сустрэчу Ціханоўскай і Макрона

Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў сустрэчу ў Вільні прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і Святланы Ціханоўскай. Пытанне аб ацэнцы гэтай падзеі ў Крамлі яму задала радыёстанцыя "Эхо Москвы".

"Прэзідэнт Францыі сустрэўся з грамадзянкай Беларусі, — кажа Пяскоў. — Інакш мы ацэньваць гэта не можам".

"Гэта права прэзідэнта Францыі, і грамадзянкі Беларусі, — працягвае прэс-сакратар. — Мы паважаем права і яго, і яе".

Французскі прэзідэнт паабяцаў Святлане Ціханоўскай дапамагчы ў справе вызвалення палітвязняў у Беларусі. Ён спадзяецца, што дзякуючы падключэнню АБСЭ ўдасца распачаць дыялог паміж уладамі і апазіцыяй у нашай краіне з мэтай правядзення новых выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі