Прэс-сакратар Пуціна: Па расійскай авіябазе ў Беларусі канкрэтыкі пакуль няма

Прэс-сакратар Пуціна: Па расійскай авіябазе ў Беларусі канкрэтыкі пакуль няма

Беларусь і Расія яшчэ не дамовіліся наконт размяшчэння расійскай авіябазы ў нашай краіне. Яны будуць абмяркоўваць гэтае пытанне ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Пра такую заяву Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара расійскага прэзідэнта, паведамляе ria.ru.

Як паведамлялася раней, у сярэдзіне верасня Уладзімір Пуцін загадаў падпісаць пагадненне пра стварэнне расійскай авіябазы ў Беларусі. Аднак афіцыйны Мінск не спяшаецца са стварэннем такой базы. Напрыклад, міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей 27 кастрычніка заявіў расійскім журналістам, што цяпер няма патрэбы весці гаворку пра размяшчэнне такой базы ў Беларусі. На яго думку, стварэнне такой базы не знізіла б ваенна-палітычную напружанасць у рэгіёне.

Каментуючы заяву Макея, Пяскоў адзначыў: "Нічога пакуль не магу сказаць на гэты конт, у нас ёсць шырокі парадак дня, звязаны з ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам, з узаемадзеяннем у галіне бяспекі, абароны. У кантэксце нашых саюзніцкіх адносін гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца ў той ці іншай форме, пакуль больш канкрэтнага я нічога не магу сказаць".

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі