Прэс-сакратар Пуціна адхрысціўся ад заявы пра заняцце Вільні, Варшавы, Рыгі

Нагадаем, што расійскі лідар нібыта папярэдзіў, што на працягу двух дзён расійскія войскі могуць заняць сталіцы ўсходнееўрапейскіх сталіц — Вільню, Рыгу, Талін, Варшаву і Бухарэст. Змест гэтай размовы, як піша нямецкая газета Suddeutschen Zeitung, Парашэнка перадаў кіраўніку Еўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу. Калі менавіта адбылася размова Пуціна і Парашэнкі, у Suddeutschen Zeitung не ўдакладняюць.

У эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" Пяскоў заявіў, што нядаўна была такая ж гісторыя і гэты інцыдэнт вычарпаны. "Больш мы не лічым магчымым звяртаць увагу на падобныя паведамленні", — цытуе lenta.ru словы прэс-сакратара расійскага прэзідэнта. 

Фота — tvrain.ru