Прэмію “За свабоду думкі” атрымаў Зміцер Дашкевіч

Прэмію “За свабоду думкі” атрымаў Зміцер Дашкевіч

Прэмію “За свабоду думкі” сёлета атрымаў лідар “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч. Узнагароду ўручылі 17 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну — на радзіме Васіля Быкава. Там прайшлі ўрачыстасьці да 93-х угодкаў пісьменьніка.

Зміцер Дашкевіч адзначаны за кампанію абароны Курапатаў, узнагароду ён атрымаў з рук краязнаўцы Ады Райчонак, у мінулым таксама лаўрэаткі прэміі.

Прэмія “За свабоду думкі” існуе з 2008 года, за гэты час яе атрымлівалі славутыя паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, літаратары і палітыкі Уладзімер Някляеў і Павел Севярынец, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, краязнаўцы Ада Райчонак і Алесь Белакоз, музыка Лявон Вольскі, спевакі-барды Зміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч. Рэжысёр Валеры Мазынскі атрымаў дыплом ляўрэата летась, паведамляе Радыё Свабода.

Лаўрэатаў прэміі “За свабоду думкі” абірае спецыяльнае журы, у склад якога ўваходзяць асобы, уганараваныя гэтым званнем у мінулыя гады. У лік намінантаў трапляюць тыя, хто найбольш яскрава праявіў сябе ў грамадскай, прафесійнай або творчай дзейнасці на карысць Беларусі і свабоды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі