Прэм'еры Беларусі і Расіі абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны
![Прэм'еры Беларусі і Расіі абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/980401015fotolia715.jpg.webp?itok=cj43I1AF)
Прэм'еры Беларусі і Расіі абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны. Тэлефонная размова Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева адбылася 17 лютага. Яны гаварылі таксама пра графік будучых кантактаў, абмяняліся меркаваннямі наконт інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюзу, інфармуе прэс-служба расійскага ўраду.
Нагадаем, нядаўна Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы з Уладзімірам Пуціным заявіў, што Расія падтрымае беларускую эканоміку. Магчыма, што прэм'ер-міністры гаварылі пра дэталі гэтай падтрымкі.
![Прэм'еры Беларусі і Расіі абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны](/sites/default/files/paragraphs/image/01097028341.jpg)
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА