Прэм’еру “Купалы” прызначылі на другую палову верасня 2020-га
![Прэм’еру “Купалы” прызначылі на другую палову верасня 2020-га](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_8772.jpg.webp?itok=vKe7tQAe)
Прэм’еру гістарычнага блокбастара “Купала” прызначылі на другую палову верасня 2020-га, інфармуе minsknews.by. Яе пераносілі некалькі разоў. Выказваліся меркаванні, што ў Мінску "не хочуць дражніць Крэмль". Фільм, відаць, ужо паглядзеў Аляксандр Лукашэнка, хаця сваім меркаваннем публічна яшчэ не падзяліўся.
Мастацкі фільм прысвечаны лёсу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і станаўленню беларускай інтэлігенцыі ў пачатку мінулага стагоддзя.
"Купала" рэжысёра Уладзіміра Янкоўскага лічыцца самым маштабным праектам "Беларусьфільма" за апошнія гады. Бюджэт складае мільён еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.