Прэм'ер расказаў, колькі з паўмільярда на барацьбу з COVID-19 атрымалі медыкі

Прэм'ер расказаў, колькі з паўмільярда на барацьбу з COVID-19 атрымалі медыкі

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў пра тое, колькі было патрачана сродкаў на барацьбу з каранавірусам у нашай краіне. Нядаўна гэтую лічбу называў Аляксандр Лукашэнка паўмільярда рублёў (каля 200 млн долараў). Галоўчанка паведаміў, на што канкрэтна пайшлі гэтыя грошы. Напрыклад, на дадатковыя выплаты медыкам пайшлі 123 мільёны рублёў. На кампенсацыі страт суб'ектаў гаспадарання выдаткавалі 55 млн рублёў. Раней прэм'ер заяўляў, што на падтрымку эканомікі ва ўмовах пандэміі каранавіруса з бюджэта пайшлі 23 мільёны рублёў (гэта больш за 9 млн долараў).

Раман Галоўчанка таксама распавёў, што вясной-летам 2020-га каля 60 тысяч чалавек працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасці, каля 50 тысяч — па скарочаным працоўным тыдні. Паводле яго слоў, апошнім часам сітуацыя выпраўляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі